Беларускі вечар у Варшаве

15.12.2021 19:00 - 19:00 Teatr Rozmaitości (вул. Маршалкоўская 8, Зала Майстэрня) Бясплатнае

Аляксандр Вярцінскі — адзін з самых вядомых і паспяховых рускіх артыстаў першых дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя. Аўтар і выканаўца пранізлівых песень. Ён спаўна спазнаў горыч тулянняў па чужыне.


«Вярцінскі. Эміграцыя» — гэта магчымасць убачыць паралелі паміж вопытам творчых мігрантаў пачатку ХХ стагоддзя і ХXІ: артыстаў, якія былі вымушаны пакінуць свой родны дом. Як захаваць родную культуру ў чужой краіне? Ці можна застацца артыстам у іншай моўнай культуры? Як выжыць у такіх умовах, не страціўшы свайго «я»?

Эпізоды біяграфіі вялікага артыста мінулага стагоддзя і асабісты досвед саміх акцёраў, нашых сучаснікаў, пераплецены песнямі Вярцінскага ў новым выкананні.

Беларускі вечар в TR Warszawa.

15 снежня 2021 г., 19:00 г. ТР Варшава, вул. Маршалкоўская 8, Зала Майстэрня

Білеты даступны ў касах тэатра і на сайце bilety.trwarszawa.pl.

Выканаўцы: Андрэй Бардухаеў-Арол, Алеся Бардухаева-Арол, Даря Новік, Андрэй Новік

У адпаведнасці з дзеючымі абмежаваннямі, гледачы могуць выбраць адзін з двух тыпаў білетаў — для тых, у каго ёсць сертыфікат, які пацвярджае адобраную ў Польшчы прышчэпку супраць COVID-19 і для тых, у каго такога сертыфіката няма.

Гледачы, якія купілі білеты на месцы, прызначаныя для вакцынiраваных, павінны прад’явіць сертыфікат аб прышчэпцэ супраць COVID-19 квiткарам перад пачаткам прадстаўлення.

Падзея ў Фэйсбуку


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ