Беларускія літаратары на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне

01.10.2022 17:00 - 19:00 (Putvinskio, 23) Бясплатнае

30 верасня ў Коўне адкрываецца Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Абяцаюць мноства цікавых дакладаў і дыскусій. А яшчэ — будуць прэзентацыі беларускіх кніг. Адбудуцца яны 1 кастрычніка, у суботу.



Дата: 1 кастрычніка

Час: з 17.00 (час мясцовы)

Месца: Putvinskio, 23, Коўна


У 17.00 паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч прэзентуе новае беларускае выданне літоўскай аповесці «Гражына».

У 17.30 паэтка Ванда Марцінс прэзентуе беларускі пераклад сваёй кнігі «Літоўцы ля мора Лапцевых».

У 18.00 паэтка і перакладчыца Ганна Янкута прэзентуе кнігу вершаў «Канстытуцыя».

А ў 18.30 перакладчык Ігар Крэбс прадставіць кнігі «Габрэйскія мелодыі» Г. Гайнэ і «Старая новая зямля» Т. Герцля ў беларускіх перакладах.


Кожная прэзентацыя доўжыцца паўгадзіны, таму вы дакладна паспееце на ўсе!

У праграме Кангрэса яшчэ шмат цікавага, таму вывучайце па спасылцыды далучайцеся!




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ