Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 - 11.10.2026 16:00 - 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39) Бясплатнае
У сераду, 2 верасня ў 16.00, у музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» адкрываецца выстава «Зачараванне батыку».

У экспазіцыі — 27 карцін і творы керамікі Наталлі Крывіцкай, мастачкі і педагога школы № 10 Брэста, дзе яна выкладала больш за 30 гадоў.

Гэта працы апошняга перыяду творчасці Наталлі Эдуардаўны, выкананыя ў тэхніцы халоднага батыку: выявы кветак, хвоі, нараджэння матыля, старадаўняй сядзібы, кампазіцый з прасам, дэкаратыўных абстракцый. Творы напоўнены фарбамі, святлом, паветрам.

Выстава будзе працаваць па 11 кастрычніка.



Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ