Беларускія стэнды на кніжным кірмашы ў Беластоку

21.04.2023 - 23.04.2023 10:00 - 18:00 гарадскі стадыён (ul. Słoneczna 1) Бясплатнае
У пятніцу, 21 красавіка, у Беластоку распачынаецца кніжная выстава, і ў ёй бяруць удзел беларускія незалежныя выдавецтвы. Запомніце павільён — нумар 24!



 Дата: з 21 па 23 красавіка

Час: з 10.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: гарадскі стадыён, ul. Słoneczna 1, Беласток


Тут вы знойдзеце беларускія кнігі выдавецтваў «Янушкевіч», «Цымбераў», «Гутэнберг», ARCHE, «Кнігазбор», «Тэхналогія», «Кнігаўка» і іншых.

Будуць і імпрэзы:

У суботу, 22 красавіка ў 14.00 будзе сустрэча з Алесем Кудрыцкім, аўтарам фэнтэзі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада».

А ў нядзелю, 23 красавіка апоўдні — сустрэча з Уладзімерам Арловым. А яшчэ — прэзентацыі кніг!

Карацей, рыхтуйце торбы паболей закупіцца беларускімі кнігамі — ды на кірмаш!

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Vulitsa Ezha ў Мінску

29.08.2026 12:00 - 30.08.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

29.08.2026 (20:00 - 22:00) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

01.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ