Беларускія танцы і жаніцьба Цярэшкі ў Гданьску

10.01.2023 19:00 - 22:00 PASZCZA LWA (ul. Kwietna, 39) 20 злотых

У аўторак, 10 студзеня, зноў у Труймясце танчаць! Гэтым разам яшчэ і ажэняць Цярэшку, хто б ён ні быў!



Дата: 10 студзеня

Час: 18.30 — адчыняецца бар, 19.00 — пачынаюцца танцы(час мясцовы)

Месца: PASZCZA LWA, ul. Kwietna, 39, Гданьск 


«Жаніцьба Цярэшкі» — традыцыйная гульня з Падзвіння, у якую гулялі ў корчмах і на вечарынках акурат у калядны час.

Сутнасць яе — неўзапраўду «перажаніць» паміж сабой мальцаў з дзеўкамі. З цалавацельнымі гульнямі. Такі традыцыйны беларускі афлайн-ціндар. Калі вы ўжо жанатыя, можаце «пажаніцца» зноў адно з адным, а можаце пайсці ў разгул і «пажаніцца» жарту дзеля з кімсьці іншым.

Гэтым разам будзе троху менш танцаў, чым звычайна, а больш лявоніхі і знаёмстваў.

Карчма, піва, добры настрой, дуда, скрыпка, акардэон, бубен, мальцы, дзеўкі, прыемная кампанія і кардыёнагрузкі гарантаваныя.

Магчымыя адхіленні ў танцы іншых народаў: украінскія, літоўскія, латышскія, польскія і г. д.

Для ўдзелу не трэба танцавальнай падрыхтоўкі, усё раскажуць і пакажуць на месцы.


Кошт — 20 злотых наяўнымі. У яго ўваходзіць напой у бары на 10 злотых.

Адзначайцеся ў падзеі на фэйсбуку.





Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ