Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

25.05.2023 - 28.05.2023 14:00 - 19:00 Pałac Kultury i Nauki (plac Defilad 1) Бясплатнае

У чацвер, 25 траўня, у Варшавае распачынае працу Міжнародны кніжны кірмаш і ўдзел у ім бяруць беларускія выдавецтвы. Абяцаюць мноства імпрэз, прэзентацый ды творчых сустрэч!



Дата: з 25 па 28 траўня

Месца: Pałac Kultury i Nauki, plac Defilad 1, Варшава


Вось якая праграма:


Пятніца, 26 траўня 14.00 — 14.55 (зала Міцкевіча) Чытанне і абмеркаванне тэатральнага тэкста «Пчала ў горле» з рэжысёркай Яўгеніяй Давідзенка.

17.00 (стэнд беларускіх выдаўцоў) Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай «Побач» імпрынта «Skarynyčy» і сустрэча з суаўтаркамі — паэткай Настай Кудасавай і мастачкай Сафіяй-Святланай Дземідовіч.

17.00-18.00 (стэнд беларускіх выдаўцоў) Сустрэча з пісьменніцай Святланай Курс (Евай Вежнавец), аўтаркай бэстсэлера «Па што ідзеш, воўча?»

18.00-19.00 (стэнд беларускіх выдаўцоў) Прэзентацыя дзіцячых кніг Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» і «Добры доктар Будзь-здароў». Сустрэча з Паўлінай Скурко, жонкай спадара Андрэя.


Субота, 27 траўня

10.30-11.55 (стэнд беларускіх выдаўцоў) Прэзентацыя кнігі Аляксандра Кудрыцкага «Казік з Каменнай горкі» выдавецтва «Янушкевіч».

12.00-12.55 (зала Міцкевіча) Прэзентацыя кнігі «Еўфрасіння, Афрасіння, Офрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж » пра жыццё і таямніцы святой Еўфрасінні Полацкай. Спікер — гісторык Сяргей Тарасаў.

13.00-13.55 (стэнд беларускіх выдаўцоў) Аўтограф-сесія аследчыка-нумізмата Дзмітрыя Гулецкага.

13.00-14.30 (стэнд беларускіх выдаўцоў) Прэзентацыя кнігі прозы Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода», выдадзенай імпрынтам «Skarynyčy».

14.00-15.00 (стэнд беларускіх выдаўцоў) Прэзентацыя дзіцячых кніг Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» і «Добры доктар Будзь-здароў». Сустрэча з Паўлінай Скурко, жонкай спадара Андрэя.

15.00-15.55 (зала Міцкевіча) Прэзентацыя новых кніг Уладзіміра Арлова, сустрэча з чытачамі.

17.00-17.55 (зала Міцкевіча) Творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам, паэтам і перакладчыкам.

17.00-18.00 (стэнд беларускіх выдаўцоў) Сустрэча з пісьменніцай Святланай Курс (Евай Вежнавец), аўтаркай бэстсэлера «Па што ідзеш, воўча?»


Нядзеля, 28 траўня

11.00-12.00 (стэнд беларускіх выдаўцоў) Прэзентацыя кнігі для дзяцей «Каток-пестунок» і сустрэча з укладальнікам Васілём Дранько-Майсюком.


Уваход, здаецца, вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Фэст KULOK у Варшаве

25.10.2025 (18:00 - 21:00) Przychodnia і Syrena Skłot (Księdza Ignacego Jana Skorupki 6 і Wilcza, 30)

Спектакль "Бежанцы 1915" у Беластоку (14+)

29.10.2025 (18:30 - 19:30) Музей памяці Сібіру (ul. Węglowa 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ