Беластоцкі гістарычны клуб «Beer&History» абмяркуе могілкі ды пахаванні

02.11.2022 19:00 - 21:00 паб «Beer4U» (ul. Legionowa 14/16, lok. 2) Бясплатнае

У сераду, 2 лістапада, гістарычны клуб «Beer&History» збіраецца на новую сустрэчу. Тэма якраз да Дзядоў: «Могілкавая спадчына Падляшша: «наша-чужое-агульнае»!



Дата: 2 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: паб «Beer4U», ul. Legionowa 14/16, lok. 2, Беласток


Вось што будзе:

анлайн-экскурсія па найцікавейшых могілках Падляшша;

дыскусія «Могілкі Падляшша. Наша? Чужое? Агульнае?..»

апытанкі на тэму: ці ходзіце на могілкі? Як вызначыць «беларускія пахаванні»? ды інш.


У гасцях — прафесар Алег Латышонак і доктарка гістарычных навук Гражына Харытанюк-Махей.

Мадэратарка — некрапалістка Вольга Сямашка.


Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ