Бібліяноч у Гродне

24.04.2026 18:00 - 22:00 навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Карбышава, 17, Ажэшкі, 17, Савецкая, 25) 20 рублёў


У пятніцу, 24 красавіка, навуковая бібліятэка імя Карскага запрашае на імпрэзу «Бібліяноч-2026: СЗЛ — Супольнасць Знаўцаў Літаратуры»





Для наведвальнікаў рыхтуюць чатыры маршруты па аддзелах бібліятэкі. 

У будынку па Ажэшкі, 17
абяцаюць «поўнае пагружэнне ў атмасферу XIX стагоддзя» і тэатралізаваную экскурсію па доме Элізы Ажэшкі. 

У аддзеле мастацтва на вул. Савецкая, 25
будзе выстава калекцый брошак і масак. 

У галоўным корпусе бібліятэкі на вул. Карбышава, 17
гасцей чакаюць паэтычныя чытанні і сустрэчы з гродзенцамі: блогеркай Леначкай Лукашык, стылісткай Таццянай Арцыман, візажысткай Наталляй Івановай і іншымі. 

Таксама можна будзе згуляць у шахматы з 12-гадовай чэмпіёнкай краіны. 

У праграме — жывая музыка ў выкананні дуэта з Мінска «DO Art duo». 

Дзіцячы аддзел на вуліцы Савецкая, 25
будзе працаваць да 22.00. Тут таксама абяцаюць гульнявую праграму і актыўнасці. 


Каб патрапіць на мерапрыемствы, трэба набыць квітоку бібліятур: 20 рублёў дарослым, 10 рублёў — дзецям да 10 гадоў. 


Вам можа быць цікава

Сустрэча з Віктарам Бабарыкам у Вільні

10.05.2026 (15:00 - 17:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Сустрэча з Максімам Шведам у Будве (Чарнагорыя)

13.05.2026 (19:00 - 21:00) галерэя «Auditoria Budva»

Ноч музеяў у Азярцы

16.05.2026 19:00 - 17.05.2026 01:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ