«Irdorath» у Брне

30.04.2026 18:15 - 21:00 Sono Centrum (Veveří 113) 790 крон


30 красавіка, у чацвер, фэнтэзі-фольк-гурт «Irdorath» прэзентуе ў Брне новы беларускамоўны альбом «Bestiarium»




Кампанію складзе гурт «Deloraine»


Bestiarium
 — pagan-folk альбом, заснаваны на беларускай міфалогіі і прысвечаны пошуку чалавечнасці ў нечалавечых істотах. 

Значная частка матэрыялу стваралася ва ўмовах турэмнага зняволення аўтараў і гэты досвед знайшоў сваё адлюстраванне ў альбоме. Завершаны ўжо ў эміграцыі і ў новым складзе, ён набыў свежае, моцнае і насычанае гучанне. 

Вас чакае канцэрт-пагружэнне ў змрочны, вобразны і жывы свет беларускай міфалогіі, напоўнены энергіяй і глыбінёй. 


Квіткі коштам 790 крон бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ