Birthday Blues Fest

08.07.2016 19:00 - 22:00 Bar Bristle (Альшэўскага, 10) Бясплатнае
Як музыкі адзначаюць святы? Правільна, канцэртамі. А Дні народзінаў? Не проста канцэртамі, а вялікімі фэстамі з удзелам сяброў.
8 ліпеня ў бары Bristle пры падтрымцы радый “Сталіца” мінскія блюзавыя музыкі адсвяткуюць Дзень народзінаў лідара гурта Cross B Band Сяргея Смірнова, аднаго з найлепшых мінскіх блюзавых гітарыстаў, а таксама зацятага папулярызатара блюза.
У фэсце Smirnoff’s Birthday бяруць удзел:
2А-Duet – сплаучэнне віртуозных клавіш і неверагоднага жаночага вакала
Double Mojo – супольны акустычны праект Сяргея Смірнова і Юрася Ускова. Дзве гітары і гармонік
Nameless Blues Band – аматары і паслядоўцы класікаў чыкагскага блюза і бугі.
Big Daddy Blues – адныя з самых яскравых прадстаўнікоў блюзавай сцэны краіны пад кіраўніцтвам Дзяніса Балахонава.
І, канешне, святочны сэт ад Cross B Band – аднаго з самых запатрабаваных блюз-рокавых гуртоў Беларусі, якім Сяргей з поспехам кіруе ўжо дзесяць год.
Падтрымаюць музыкаў танцоры студыі “Качели”,, якія таксама правядуць невялікія майстар-класы для аматараў амерыканскіх (і не толькі) танцаў.
У праграме магчымыя разнастайныя сюрпрызы і спантанныя джэмы. Уваход вольны!

Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Імпрэза «Беларускі зорнага лёсу» ў Мінску

14.07.2026 (12:00 - 14:00) музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ