• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Бясплатны майстар-клас для старшакаснікаў

Пачатак: 20.03 (11:00)
Канец: 20.03 (12:00)
www.generation.A1.by
Google

20 сакавіка адбудзецца другі бясплатны майстар-клас для старшакаснікаў, арганізаваны ў рамках адукацыйнай праграмы праекта «Першыя». Вучні 9, 10 і 11-х класаў з любой кропкі краіны змогуць прыняць удзел у анлайн-сустрэчы з арганізатарамі папулярных беларускіх праектаў у сферах культуры, урбаністыкі і інклюзіі. Трансляцыя пачнецца аб 11-й гадзіне на сайце www.generation.A1.by.

Адкрые майстар-клас тэматычны блок пра культуру. Кіраўнік платформы SAY.BY Аляксандр Шастаковіч раскажа, як выкарыстоўваць IT-тэхналогіі для вывучэння беларускай мовы. У якасці спецыяльнага госця на сустрэчу таксама запрошаны пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Павел Ананіч, які прапанаваў распрацаваць прыкладанне, каб вывучаць помнікі архітэктуры з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці.

Спікерам на тэму інклюзіі выступіць стваральніца і дызайнер брэнду TIKOTA UNIQUE Кацярына Безрукава. Яна раскажа пра тое, як прыдумляе мадэлі адзення для людзей з інваліднасцю, цяжарных і кормячых мам, а таксама пра тое, як нават адна невялікая дэталь можа зрабіць чыёсьці жыццё больш камфортным. Яе выступленне дапоўніць яшчэ адна спецыяльная госця – пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Соф’я Федчанка, якая прэзентавала ў фінале ідэю абсталяваць вучэбныя класы адмысловымі канторкамі, каб школьнікі з захворваннямі пазваночніка маглі займацца стоячы.

Сваім вопытам у сферы ўрбаністыкі падзеліцца архітэктар і дызайнер Таццяна Цярэшчанка, якая раскажа пра тое, як і навошта мяняць навакольны свет. Спецыяльны госць гэтага тэматычнага блока – пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Дзяніс Рабчук. На працягу некалькіх гадоў ён разам з камандай аднадумцаў стварае ў Брэсце муралы з вершамі беларускіх класікаў і плануе пашырыць праект на іншыя гарады Беларусі.

Пасля выступленняў спікераў удзельнікі майстар-класа змогуць пагутарыць з імі ў чаце. Аўтары самых складаных і цікавых пытанняў, зарэгістраваныя на сайце праекта www.generation.A1.by, атрымаюць каштоўныя падарункі.

Мэта адукацыйнай праграмы заключаецца ў тым, каб расказаць школьнікам, якія праекты ўжо існуюць у Беларусі ў сферы культуры, інклюзіі, урбаністыкі, экалогіі і тэхналогій. А таксама паказаць, як адна ідэя можа змяніць да лепшага жыццё многіх людзей. Гэта дазволіць старшакласнікам падзяліцца сваім меркаваннем па кожнай з тэм і прыдумаць уласны праект, каб падаць яго на конкурс ідэй «Першыя», прэзентаваць на міжнароднай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаць iPhone 12. У лютым ужо адбыўся майстар-клас па тэхналогіях і экалогіі.

Да 30 красавіка адкрыты прыём заявак для старшакласнікаў на ўдзел у конкурсе ідэй па пяці кірунках – «Тэхналогіі», «Культура», «Экалогія», «Інклюзія», «Урбаністыка». Для гэтага трэба зняць відэаролік пра сваю ідэю (да 3 хвілін), падзяліцца ім у любой сацыяльнай сетцы (TikTok, Instagram, VK, YouTube, FB, OK, Twitter) з хэштэгам конкурсу #generationA1 і даслаць спасылку на generationA1.2021@gmail.com.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Усе мерапрыемствы праходзяць на беларускай мове, уключаючы майстар-класы і публічныя выступленні фіналістаў, бо адна з мэтаў конкурсу – пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і павелічэнне яе папулярнасці з дапамогай сусветнай супольнасці TED.

Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM