Беларуская інтэлектуальная гульня

15.02.2016 19:00 - 21:00 клуб "OVERTIME" (праспект Пераможцаў 4, Палац спорту) Бясплатнае
Запрашаем на Беларускую інтэлектуальную гульню, якая пройдзе 15 лютага ў клубе “OVERTIME”.
Гэта паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі.
Браць удзел могуць не толькі знаўцы беларушчыны, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі.

Працягласць – 2-2,5 гадзіны.
Кошт квітка – 50 000 бел. рублёў за 1 чалавека.

Кароткая інструкцыя:
1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе 12 лютага (рэгістрацыя будзе адкрыта з 12.00 у суполцы vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest).
2. Прыходзьце 15 лютага а 19-ай гадзіне ў клуб “OVERTIME” (Мінск, праспект Пераможцаў 4, Палац спорту)
3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!

Раскінем розумам па-беларуску!


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

«Welcome Market» у Брэсце

15.08.2026 12:00 - 16.08.2026 20:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Камуністычная, 1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ