Берасцейская хваля. Sciana і Terrakod згуляюць у ракенрол з Жывалеўскім

21.03.2014 19:00 - 22:00 ------------ 70 000 - 120000

Адна з самых яскравых беларускіх альтэрнатыўных камандаў дае вялікі канцэрт у Мінску праз перапынак у год. 21 сакавіка ў клубе «Піраты» берасцейцы прадставяць ужывую свой новы альбом «Мы застанемся».


Альбом «Мы застаемся» гурт Sciana прадставіў пры канцы 2013 году як «энэргічную, змястоўную ды сэнсава завершаную» працу. У гэтым маглі пераканацца наведнікі прэміі «Даём рады», дзе Sciana намінавалася на «Альбом году» і як след дала чаду на вечарыне, пасля чаго сталічных прыхільнікаў гурту паболела. «Канцэрт 21 сакавіка для нас будзе надзвычай адказным і мы пакажам усё, на што мы толькі здольныя. Сыграем песні, якія ад нас чакаюць, але будуць і сюрпрызы», – кажа вакаліст каманды Павел Прохараў. Вядома ж будзе і «Вясна.by», і «Make Yourself», і «Калыханка», і «Ліхтары». Загалоўны нумар  альбому «Апошняя песня»  прагучыць у арыгінальным выглядзе – дуэтам з Касяй Леванюк, чароўнай вакалісткай гурта Terrakod.

Апошні  выступіць у якасці аднаго з гасцей прэзентацыі. Пасля скандальнага восеньскага зняцця каманды з эфіраў польскага тэлешоў Tylko Muzyka разам з паловай трапіўшых туды музыкаў, каманда засяродзілася над студыйнай працай над альбомам і выступаў не давала. Таксама ў канцэрце возьме ўдзел Федзя Жывалеўскі, гуру беларускага панку з гурта «Голая манашка», кожны канцэрт каторага можа стаць апошнім. Ён сыграе эксклюзіўны сэт.

Квіткі: 70 000 (танцпляц), 90 000 (столік) – папярэдне, 90 000 (танцпляц), 120 000 (столік) – у дзень. Тэлефон для даведак: +375 29 6872093. Квіткі ў касах і на сайце КВІТКІ.BY.


Вам можа быць цікава

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Выстава Наталлі Борд «Воля добрая, як хлеб» у Кракаве

12.10.2025 (18:00 - 18:00) Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 30)

Традыцыйныя танцы ў Мінску

17.10.2025 (19:00 - 22:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Гутаркі пра белліт у Варшаве

17.10.2025 (19:30 - 21:00) бібліятэка МДМ (Marszałkowska 55/73)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ