Лекцыя Змітра Юркевіча "Юзаф Чаховіч: вяртанне забытага генія" ў Мінску

23.01.2026 19:00 - 20:30 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў

У пятніцу, 23 студзеня, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю "Юзаф Чаховіч: вяртанне забытага генія".


У гісторыі кожнага народа ёсць імёны, якія, нягледзячы на іх бясспрэчную значнасць, застаюцца ў ценю.

Да ліку такіх адносіцца і Юзаф Чаховіч – адна з самых яркіх зорак фатаграфіі Усходняй Еўропы другой паловы XIX стагоддзя.

Ягонае майстэрства захавала для нас архітэктурную спадчыну Віцебшчыны і Магілёўшчыны, маляўнічыя краявіды Вільні і Кіева, а яго фотаздымкі да гэтага часу выклікаюць захапленне спецыялістаў.

Дзяцінства Юзафа прайшло сярод маляўнічых ландшафтаў Полаччыны. Сям’я жыла ў маёнтку Міткавічы. Менавіта тут, сярод беларускіх лясоў і палёў, на берагах Заходняй Дзвіны і яе прытокаў, фарміраваўся яго светапогляд і эстэтычнае ўспрыманне. Гэтыя краявіды сталі яго першай і самай важнай школай прыгажосці.

У 1853 г. Юзаф Чаховіч зацікавіўся фатаграфіяй. Асновы гэтага мастацтва ён, хутчэй за ўсё, вывучыў у Варшаве, магчыма, у прызнаных тамтэйшых майстроў. У тым жа годзе ён дасягнуў значных поспехаў, працуючы ў Любліне, дзе карэспандэнт “Газэты Варшаўскай” высока ацаніў яго працы.

Аднак сапраўднае вяртанне да вытокаў адбылося ў пачатку 1860-х гадоў, калі Чаховіч прыехаў у Віцебск. Тут ён адкрыў фатаграфічную майстэрню, якая стала для яго не толькі крыніцай заробку, але і плацдармам для рэалізацыі мастацкай місіі.

У Віцебску Чаховіч зарабляў на жыццё выкананнем партрэтаў, але яго галоўнай марай было фатаграфаванне пейзажаў і гістарычных помнікаў. Менавіта тут у сярэдзіне свайго жыцця ён канчаткова аформіў сваё прызначэнне.

У адным з лістоў ён пісаў:

“Пасля расфарміравання Цэнтральнай арміі я быў звольнены з ваеннай службы і выехаў у Парыж, каб вывучаць мастацтва фатаграфіі. Пасля вяртання з-за мяжы я пачаў займацца мастацкай фатаграфіяй. Жадаючы зрабіць маю творчасць даступнай шырокаму колу аўдыторыі, я вырашыў фатаграфаваць гістарычныя віды Расіі”.

Затым была Вільня з яе гістарычнымі краявідамі, воднае падарожжа па Віліі і шматлікія пейзажныя працы ў розных кутках беларускіх зямель.

З гісторыяй творчых шляхоў Юзафа Чаховіча і яго сям’і, сувязямі з Віцебшчынай і пазнаёміцеся на лекцыі.

Квіткі - 8 рублёў.


Вам можа быць цікава

Дансеокэ ў Кракаве

25.01.2026 (16:00 - 18:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ