Першы вясновы Шпакоўнік у Вільні

15.03.2026 19:00 - 21:00 Vilniaus senasis teatras (Basanavičiaus g. 13) Бясплатна

15 сакавіка, у нядзелю, беларускія творцы ў Вільні клічуць на новы, вясновы Шпакоўнік.


"Шпакоўнік" - гэта цыкл музычна-паэтычных сустрэч, натхнёных творчай ініцыятывай актрысы Анастасіі Шпакоўскай.

Гэтым разам удзел бяруць:

«ЧынЧынЧенэл», сатырычны YouTube-канал, заснаваны ў 2020 годзе купалаўцамі Міхаілам Зуем, Дзмітрыем Есеневічам і рэжысёрам Андрэем Кашперскім.

Галоўныя героі праекта – Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч (ЧынЧыны) – гэта зборныя вобразы постсавецкіх, кансерватыўных і закансерваваных беларускіх чыноўнікаў.

«ЧынЧынЧенэл» у Вільні намерваецца зрабіць кантрольны зрэз грамадства.

У праграме:

- візуальны агляд людзей заходняга тыпу;

- праверка наяўнасці пажарных датчыкаў;

- выяўленні «збеглых» з наступнай фотафіксацыяй оных;

- ідэалагічная гутарка з іншадумцамі;

- дача аўтографаў;

- фуршэт па жаданні.

- гурт «Den Rivers», музычны праект заснавальніка літоўскага гурта «Fusedmarc» Дзяніса Зуева.

Пасля многіх гадоў на сцэне электроннай музыкі Дзяніс Зуеў раскрывае больш інтымны, эмацыйны і паэтычны бок сваёй творчасці як аўтар і выканаўца.

Музычны спектр «Den Rivers» за апошнія гады арганічна пашырыўся і ахапіў мноства жанраў – ambient, электроніку, блюз, soul – тонкія гукавыя тэкстуры спалучаюцца з эмацыйнай глыбінёй.

Уваход вольны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Куратарская экскурсія па лецішчы Быкава ў Ждановічах

01.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 (19:00 - 21:00) Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ