Чытацкі анлайн-клуб абмяркуе Быкава

26.07.2024 18:30 - 20:30 Zoom Бясплатнае
 

У пятніцу, 26 ліпеня, Чытацкі клуб бібліятэкі беларускай кнігі ў Вільні «Чытальня» запрашае абмеркаваць творы Васіля Быкава.







Дата: 26 ліпеня

Час: 18.30 (час віленскі, гэта 18.30 па Мінску і 17.30 па Варшаве)

Месца: Zoom




 Абмеркаванне адбудзецца з удзелам паэта і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча. 


Прапануюць пагутарыць пра апавяданні ды прыпавесці, створаныя Быкавым у апошнія гады жыцця: 

«Жоўты пясочак»

 «Сьцяна» 

«Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве» 

«Вуціны статак»

 «Кошка і мышка» 

«Тры слова нямых»

 «Пахаджане» 

«Насарогі ідуць» 

"Байкі жыцця«(трыпціх) 

«Інтэграцыя».




 На сустрэчы прапануюць дзяліцца ўражаннямі-думкамі, а таксама пагутарыць пра «кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» (2002). 




Спасылка на сустрэчу будзе апублікаваная ў чытацкім чаце, то далучайцеся! Удзел вольны.







Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Прэзентацыя зіна «Pamyłka» ў Варшаве

10.09.2026 (18:30 - 20:30) Uśpiona Księgarnia (Stalowa 1/4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ