• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Познань

Дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны ў Познані

Пачатак: 12.03 (18:00)
Канец: 12.03 (19:30)
Teatr Ósmego Dnia
(Познань, ul. Ratajczaka 44)
Google

12 сакавіка ў Познані адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны.



Дата: 12 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Teatr Ósmego Dnia, ul. Ratajczaka 44, Познань

Акустычны канцэрт ладзяць Анастасія Рудых, Алена Каданава і Моніка Андрэева-Пятроўская. Спявачкі выканаюць вядомыя песні на ўкраінскай і беларускай мовах, а таксама свае ўласныя. Яны запрашаюць гледачоў спяваць разам.

Алена — беларуска, спевы для яе сталі формай пратэсту. Яна супраць дыктатуры, якая пануе на яе радзіме. Яна хоча паказаць, што беларусы не пагаджаюцца на вайну і лічаць Украіну незалежнай.

Анастасія родам з Харкава, яна была салісткай некалькіх гуртоў Украіны. Усё жыццё займаецца музыкай — спявае і піша песні.

Моніка — польская спявачка. Для яе важныя праекты, якія разбураюць бар’еры паміж краінамі.

Спявачкі спадзяюцца аб’яднаць сваімі спевамі палякаў, беларусаў і ўкраінцаў. Каб кожны адчуваў сябе запрошаным і адчуваў сябе як дома. Запрашаюць усіх, у каго ў сэрцы дабро і спачуванне, хто хоча выказаць падтрымку і салідарнасць з украінскім народам.

Падчас мерапрыемства будуць збіраюць рэчы для украінскіх бежанцаў і тых, хто застаўся ва Украіне, каб бараніць радзіму. Вы можаце прынесці штосьці з патрэбнага:

— тэрмабялізна,

— флісавыя пальчаткі,

— белыя / чырвоныя ліхтарыкі,

— спальныя кілімкі,

— спальныя мяшкі,

— коўдры,

— жгуты,

— бінты.

Таксама будзе грашовы збор. Спявачкі заклікаюць ахвяраваць 20 злотых на збор па гэтай спасылцы. Усе сродкі будуць перададзены абаронцам Украіны. Пацвярджэннем аплаты таксама будзе ўваходны білет на мерапрыемства.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Як слуцкая журналістка перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць месцічы
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM