Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі

05.03.2017 12:00 - 16:00 Сталоўка XYZ (вул. Фабрыцыуса 4) Уваход вольны

Як шмат цяпер кажуць пра свабоду і як мала яе ў рэальным жыцці. Жывая бібліятэка прапануе глыток свабоды 5 сакавіка ў межах фестываля КВІР-культуры “Дотык”

Першая праўда ў тым, што мець магчымасць быць сабой – гэта вялікае шчасце. Не толькі нам патрэбныя “жывыя кнігі”, але і мы “чытачы” таксама патрэбныя ім. Жывая Бібліятэка – гэта магчымасць сесці насупраць невялікай групы людзей і свабодна распавесці пра тое хто ты ёсць, аб сваіх думках, ідэях, перакананнях. Адолець свой страх і адказаць на ўсе пытанні. Калі вы думаеце, што чалавек, які распавядае пра сябе, не заўважае чыей-небудзь саркастычнай усмешкі ці ганебнага погляда, то гэта зусім не так.

Другая праўда як раз у тым, што чалавек гэты пойдзе па жыцці не з тым хто яго асуджае, а з тым, хто яго разумее ці адчувае тое ж самае. А знайсці такога чалавека можна толькі адкрываючы сябе, кажучы пра тое, хто ты ёсць. Для чалавека магчымасць быць сабой – гэта магчымасць быць шчаслівым.

Трэцяя ж праўда складаецца ў тым, што хто шукае, той знойдзе.

Мы прапануем вам шукаць разам з намі. Жывая Бібліятэка – гэта незвычайнае мерапрыемства, дзе “кнігі” – гэта жывыя людзі з нейкім унікальным досведам, ідэнтычнасцю ці рэдкай прафесіяй, нязвыклым для большасьці ладам жыцця ці светапоглядамі, у дачыненні да якіх існуюць стэрэатыпы і забабоны.

Вы можаце запытацца ў кожнага з іх, як гэты досвед ўплывае на іх жыццё. Ці лічаць яны сябе асаблівымі ці наадварот імкнуцца не вылучацца? Жывая бібліятэка – гэта квіток у бясконцы свет Іншага, Іншага чалавека.

Прыходзьце 5 сакавіка з 12:00 да 16:00 у Сталоўку XYZ на вул. Фабрыцыуса 4. Уваход як заўсёды вольны з папярэдняй рэгістрацыяй (да 23:59 4 сакавіка).

Жывая бібліятэка адбываецца ў межах ІІІ Міжнароднага фестываля КВІР-культуры “Дотык”, які страртуе 24 лютага. Падрабязная праграма фестываля тут.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, Telegram, а таксама чытаць у “Журнале” і дзяліцца навінамі з сябрамі! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці вы самі “кніга”, пішыце нам у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.

Жывая бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

18.03.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр "Цэнтральны" (пр-т Незалежнасці, 13)

Паказ фільма "Акупацыя. Містэрыі" ў Вільні

19.03.2026 (19:00 - 20:30) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ