"33 кнігі для іншай Беларусі" у Цюрыху

23.10.2025 20:00 - 22:00 Karl der Grosse (Kirchgasse 14) 35.00 CHF

23 кастрычніка ў Цюрыху падчас фестывалю «Zürich liest» у Karl der Grosse пройдзе мерапрыемства: "33 кнігі для іншай Беларусі" – з Ірынай Герасімовіч, Сільвіяй Сасэ і Зміцерам Вішнёвым"



Незалежная выдавецкая сцэна ў Беларусі практычна мёртвая. Акцыя «33 кнігі для іншай Беларусі» дазваляе публікаваць кнігі на беларускамоўнай мове за межамі Беларусі. Ірына Герасімовіч і Сільвія Сасэ разам з аўтарам і выдаўцом Зміцерам Вішнёвым тлумачаць, як гэта магчыма, нягледзячы ні на што.

Пасля жорсткага падаўлення рэвалюцыі 2020 года незалежная выдавецкая сцэна ў Беларусі амаль цалкам страціла прастору для існавання. Выдаўцоў прымусілі спыніць сваю дзейнасць, іншым настолькі ўскладнілі ўмовы працы, што выданне кніг стала немагчымым. Аўтары і аўтаркі знаходзяцца за кратамі, выдаўцы і перакладчыкі пакінулі краіну. Акцыя «33 кнігі для іншай Беларусі» імкнецца змяніць гэтую сітуацыю хаця б для 33 кніг, якія цяпер немагчыма выдаць у Беларусі.

«33 кнігі для іншай Беларусі» стварае часовую вытворчую сетку для беларускіх кніг у розных еўрапейскіх краінах. Ідэя праекта натхнёная традыцыяй «Таміздату» — выданняў за мяжой, што ў часы халоднай вайны дазвалялі выдаваць кнігі на мове арыгінала.

Таксама падчас імпрэзы пройдзе прэзентацыя новага рамана Змітра Вішнёва "Я -- тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер", які выйшаў межах акцыі "33 кнігі для іншай Беларусі".

Zürich liest - Programm


Вам можа быць цікава

Майстар-клас "Запальваць зоркі ў музыцы святла, тварыць мары" ў Мінску

19.10.2025 (14:00 - 17:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ