Дні беларускай культуры ў Батумі

04.07.2022 - 09.07.2022 19:00 - 23:59 ------------ Бясплатнае


4 ліпеня ў Батумі распачынаюцца Дні беларускай культуры ў межах Сусветнага тыдня беларускай культуры.



Дата: з 4 па 9 ліпеня

Месца: розныя лакацыі Батумі


Мэта імпрэз — падтрымаць мясцовых беларусаў, паказаць, што нават перабываючы далёка ад дома, мы можам захоўваць нацыянальную тоеснасць і традыцыі, прагу да мастацтва і творчасці, любоў, надзею і веру ў добрую будучыню Бацькаўшчыны.


Вось вам цікавосткі з праграмы:

4 ліпеня пройдзе творчы майстар-клас «Лялька-мотанка» для дзетак і дарослых, а таксама анлайн-варкшоп па праграмаванні для дзяцей, на якім створаць праекты пра культуру Беларусі.

5 ліпеня — выстава малюнкаў «Любімае месца. Мая Беларусь» і напісанне лістоў «Пажаданні Беларусі».

6 ліпеня — Купалле!

7 ліпеня — творчая сустрэча з пісьменніцай Наталкай Харытанюк.

8 ліпеня — анцэрт беларускіх музыкаў.

9 ліпеня — творчыя майстар-класы ды вечарына на караблі!


І гэта далёка не ўсё!

Праграму глядзіце па спасылцы і далучайцеся!







Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Гранд кірмаш у Нясвіжы

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 20:00 палац Радзівілаў

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 20:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ