Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 19:00 - 20:40 Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1) 87,99
29 верасня, у аўторак, прадзюсарская ініцыятыва INEX KULT запрашае на спектакль «Радзіва Прудок» паводле Андруся Горвата.

Спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, а ў пэўны момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок — адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. 

Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік — кнігай, кніга — спектаклем. 

Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі — гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою.

Граюць Міхась Зуй, Святлана Анікей, Зміцер Есяневіч.

Мова — беларуская. Працягласць — 1 гадзіна 40 хвілін.

Квіткі коштам ад 87,99 злотых ёсць па спасылцы



Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ