Добрая раніца казак і гульняў пра беларускае мастацтва ХХ ст.

18.12.2016 11:00 - 13:00 Прастора "Кніжная шафа" (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) Уваход вольны

У гэтую нядзелю, 18 снежня ў 11:00 Дзіцячыя творчыя майстэрні запрашаюць дзяцей і бацькоў у госці да сяброў – прасторы Кніжная Шафа (вул. Дзяржынская, 9).

Пагаворым з дзецьмі і іх бацькамі пра мастакоў, якія ўвайшлі ў кнiгу для дзяцей “Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя. Віцебская школа” , паслухаем некалькі казак і вершаў, напісаных спецыяльна для яе такімі вядомымі літаратарамі і дзеячамі як Адам Глобус, Лявон Вольскі, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч і Ганна Кісліцына. Абмяркуем адкуль сучасныя мастакі чэрпаюць натхненне і чаму можна ў іх навучыцца. Чаму Малевіч стварыў чорны квадрат – адначасова і вельмі просты і вельмі складаны твор. Магчыма, навучымся у Марка Шагала і яго жонкі Бэлы лётаць над горадам.

А потым, натхніўшыся размовамі, вершамі і казкамі, карцінамі беларускіх мастакоў, мы створым разам карціну і казку, абапіраючыся на дзiвосны свет мастакоў.

УВАХОД ВОЛЬНЫ
Каб прыняць удзел – трэба прайсці хуткую рэгістрацыю па ссылцы

Мерапрыемства ў facebook 

Мерапрыемства проходзiць у рамках падтрымкі краудфандынгавай кампаніі па збору прадзамоў на тэраж кнігi “Мастацтва Беларусі XX стагодзьдзя. Віцебская школа “.
Прадзамову кнiгi можна зрабiць на Ulej.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» ў Мінску

16.07.2026 17:00 - 30.07.2026 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Vulitsa Ezha ў Мінску

18.07.2026 12:00 - 19.07.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

18.07.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ