Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 10:00 - 14:00 AWF (ul. Marymoncka 34) 300 PLN
1 жніўня, у суботу, у Варшаве згуляюць V Турнір Беларускай Салідарнасці — Кубак Мелказёрава.

У 2022 годзе гэты аматарскі футбольны турнір быў арганізаваны на знак салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Івуліным і тысячамі іншых палітвязняў беларускіх турмаў.

Гэты Кубак заўсёды быў пра супольнасць, салідарнасць і сапраўдныя беларускія каштоўнасці.

З гэтага года ён яшчэ і пра памяць.

Пра памяць пра Мікіту. Пра чалавека, які верыў, што сонца загляне.

Фармат: 1 дзень, 24 каманды, жывая праграма, дзіцячая зона і эмоцыі як на фінале чэмпіянату свету.

Унёсак для ўдзелу з каманды — 300 злотых.

Усе грошы будуць накіраваны на арганізацыю турніру, а рэшта сродкаў — на дапамогу палітвязням.

Збірайце і рэгіструйце каманду па спасылцы. Рэгістрацыю закрыюць, як толькі набяруць дастатковую колькасць каманд (сёлета разлічваюць на 24).



Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ