Другі паўфінал беларускага квіза «Мега Сапега» ў Тбілісі

23.11.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае
 

У чацвер, 23 лістапада, у Тбілісі адбудзецца паўфінал інтэлектуальных гульняў «Мега Сапега»!




Дата: 23 лістапада

Час: з 19.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць удзельнікам), Тбілісі 


Тут у цікавай і даступнай форме гойсаюць па ўсіх галінах ведаў пра станаўленне беларускае нацыі і абуджаюць у сабе беларускасць. 


Калі вы прапусцілі першы паўфінал, у вас ёсць шанец праявіць сябе у новым змаганні! 

Калі вы гулялі, але не перамаглі — прыходзьце і не бойцеся спрабаваць свае сілы зноў! 

Калі вы перамаглі — прыходзьце, каб яшчэ раз пераканаць усіх, што менавіта вы «самыя кемлівыя беларусы»!


 Гэта камандныя гульні: вы можаце стварыць сваю каманду загадзя альбо лёсаваннем патрапіць у гатовую каманду ў дзень гульні.

Вас чакаюць: 

вясёлыя пытанні; 

музычная віктарына; 

ланцужкі лагічных падзеяў; 

сучасныя моладзевыя гульні і абавязкова — добры настрой і прызы! 


Фінал — 7 снежня. Уваход вольны, рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Беларускі кірмаш у Сан-Хасэ

10.05.2025 (11:00 - 16:00) Crazy Flower Studio (748 Coleman Ave)

Сустрэча з Маляванычам у Кракаве

10.05.2025 (14:00 - 16:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

NAVIBAND у Варшаве

24.05.2025 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ