Сёлетні Варшаўскі кніжны кірмаш, падчас якога будзе працаваць беларускі стэнд, адбудзецца 15-18 траўня. Гэта галоўная кніжная падзея Польшчы, якая каторы год праходзіць у Палацы культуры і навукі і на плошчы Дэфілад. Інстытут беларускай кнігі падзяліўся праграмай падзеяў на стэндзе.
14.00–15.00 Старт продажаў кнігі Ганны Краль «Апярэдзіць Госпада Бога» і аўтограф сесія (выдавецтва «Połackija łabirynty»)
17.00–17.40 Аўтограф-сесія адной з аўтарак «Белай кнігі: Дапаможніка па псіхалагічным аднаўленні» Марты Скугаравай (выдавецтва Gutenberg Publisher)
12.00–12.40 Старт продажаў кнігі «Як завесці дыназаўра» Андрэя Скурко і Волі Кузьміч (Gutenberg Publisher)
15.00–16.00 Прэзентацыя новага зборніка вершаў «Нетутэйшая далечыня» і аўтограф-сесія Ігара Кулікова (выдавецтва Andrei Yanushkevich Publishing)
16.00–16.40 Аўтограф-сесія Валянціна Вяркеева, аўтара кнігі «Вера, дачка флібусцьера» (Gutenberg Publisher)
17.00–17.40 Старт продажаў кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень і Ліны Хесэ (выдавецтва «Мяне Няма»)
11.00–11.40 Старт продажаў кнігі «Слон» Сашы Філіпенкі (Gutenberg Publisher)
12.00–12.30 Аўтограф-сесія Аляксандра Ждановіча (Маляваныча), аўтара кнігі «Казкі гарадского парку» (Gutenberg Publisher)
12.30–13.00 Аўтограф-сесія мастачак Марыі Платонавай («Заяц і мядзведзь», «Казкі гарадскога парку») і Дарыны Харытончык («Сябры ў двары»), (Gutenberg Publisher)
13.00–14.00 Аўтограф-сесія Аляксандра Чарнухі, аўтара кнігі «Гвалт» (Andrei Yanushkevich Publishing)
14.00–14.40 Старт продажаў кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма» (выдавецкая ініцыятыва SayBeat)
14.40–15.20 Старт продажаў кнігі «Ваўка» Уладзіміра Сцяпана («Мяне Няма»)
15.20–16.20 Аўтограф-сесія Макара, аўтара кнігі «Апошняе пакаленне» (Andrei Yanushkevich Publishing)
16.20–17.00 Аўтограф-сесія Паўла Анціпава, аўтара кнігі «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать» («Мяне Няма»)
14.00–14.40 Аўтограф-сесія Аляксандра Белага, аўтара кнігі «Самы Цымус»
У праграме магчымыя змены і ўдакладненні.