«Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» агучылі паэму Тодара Кляшторнага «Калі асядае муць»

Ёсць меркаванне, што маладыя савецкія паэты толькі і рабілі, што хваласпевілі рэвалюцыю і новую ўладу. Але! І 10 гадоў не мінулі пасля перамогі бальшавікоў, як моладзь пачала нешта падазраваць і расчароўвацца. Ініцыятыва «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» паўстала на пачатку гэтага года, аўтары абяцаюць агучваць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў.

«Kali asiadaje muć»

«Муць асядае на муць» — скажа пра гэты час Тодар Кляшторны і напіша цяжкую, страшную і беспрасветную паэму. І няма ў ёй добрага фіналу ні для каго... Акрамя тых, хто ўмее жыць пасярод муці.