Імя пераможцы прэміі Арсенневай будзе абвешчана 24 траўня падчас цырымоніі ў Варшаве

Беларуская паэзія ды музыка на свежым паветры — што можа быць лепшым? Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць жадаючых 24 траўня на цёплую, шчырую і натхняльную падзею — цырымонію ўзнагароджання паэтычнай прэміяй імя Наталлі Арсенневай.

Afiša

Калі?

24 траўня (субота)

Пачатак а 16:00 — з напоямі, кружэлкамі ды гутаркамі.

А 16:30 — урачыстая цырымонія з вершамі ды музыкай.

Дзе?

Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве, ul. Dożynkowa 6a.

Што чакае:

Чытанне вершаў фіналістак і фіналістаў

Жывое музычнае суправаджэнне

Лёгкія закускі, вініл і шчырая кампанія

Атмасфера павагі да слова і любові да мовы

Прэмія традыцыйна пройдзе ў белым ды блакітным колерах. Арганізатары запрашаюць далучацца да гэтай гамы ў сваім строі. Будзе прыгожа і святочна!

Прэмія Наталлі Арсенневай — штогадовая ўзнагарода за найлепшую кнігу беларускай паэзіі, заснаваная Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў, каб ушанаваць памяць адной з найвыбітнейшых беларускіх паэтак ХХ стагоддзя і падтрымаць жывую і разнастайную беларускую паэзію.