Другі беларускамоўны фестываль “Мова дзяцей” у Гомелі

24.06.2017 12:00 - 14:00 арт-прастора "Паветра" (вул. Працоўная, 2а (2 паверх)) Уваход вольны

Фестываль для дзяцей ад Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і гуртка “Мова дзяцей” пройдзе ў Гомелі 24 чэрвеня ў арт-прасторы “Паветра”.

Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 10 год разам з бацькамі. У праграме фестываля спевы, гульні, танцы, фотазона, аквагрым з беларускімі сімваламі, падарункі і розныя цікавосткі і сюрпрызы.

Пачатак а 12.00, мерапрыемства будзе доўжыцца да 14.00 па адрасе вул. Працоўная, 2а (2 паверх).

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 908-91-62 (Алеся)

Заняткі “Мова дзяцей” распачаліся ў Гомелі у 2016 годзе, праведзена больш за 50 заняткаў, за гэты час праз гурток прайшлі больш за 70 навучэнцаў. Навучане вылучаецца незвычайнымі творчымі метадычнымі падыходамі, выкладчыкамі ёсць лінгвістка Алеся Аўласевіч і прадпрымальнік Яўген Якавенка. У мінулым годзе актывісты ініцыятывы выдалі метадычны дапаможнік для выхавацеляў дзіцячых садкоў.


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

Выстава "Брэстчына этнаграфічная" ў Брэсце

14.11.2025 16:00 - 21.12.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

ZVONKU і сябры ў Мінску

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ