Перформанс «A Percussion Piece» ў Амстэрдаме

19.09.2026 16:00 - 18:00 NDSM-werf Oost Бясплатнае
У суботу, 19 верасня, на верфі NDSM адбудзецца перформанс саўдзелу пад назвай «A Percussion Piece» («Удар па цішыні»).

1200 чалавек супольна выступяць у падтрымку людзей, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі па палітычных матывах. Аўтар праекта, медыямастак і куратар Максім Тымінька прапануе ўдзельнікам апрануць кардонныя маскі з тварамі рэальных беларускіх палітвязняў.

Выкарыстоўваючы простыя бытавыя прадметы — каструлі, вядры, бляшанкі ці вечкі — як імправізаваныя ўдарныя інструменты, людзі створаць супольны гукавы ландшафт. Гэта стане сімвалічным «голасам» для тых, каго спрабуюць змусіць маўчаць у турмах.

Удзел вольны. Калі жадаеце паўдзельнічаць, рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ