Дударскі Клуб 2015 – 11/03 – жанчыны з дудамі!

11.03.2015 19:00 - 23:00 Jack Club (вул. Няміга, 4) Бясплатнае

На найбліжэйшай вечарыне Дударскага клубу ў сераду, 11 сакавіка мы будзем адзначаць адразу два міжнародныя дні: жанчын (8 сакавіка) і дудаў (10 сакавіка). У выніку лёгкага сінтэзу ў нашым выпадку атрымліваецца… Міжнародны Дзень Жанчынаў з Дудамі :)

Міжнародны дударскі дзень (International Bagpipe Day) быў прыдуманы і ўпершыню праведзены ў 2012 годзе The Bagpipe Society – брытанскай арганізацыяй, якая з 1986 году папулярызуе дударскія традыцыі сьвету. З таго часу штогод 10 сакавіка ў розных краінах сьвету ладзяцца дудовыя імпрэзы дзе гучыць 130 відаў дудаў. Сёлета да сьвяткаваньня далучаецца і Беларускі Дударскі клуб.

У праграме вечара цудоўныя дзяўчыны-дударкі з розных беларускіх гуртоў, вітанкі ад замежных калег, і, як звычайна — шмат беларускіх і буржуінскіх танцаў, цёплых абжыманцаў, сяброўскае атмасферы і ненапружнага баўленьня часу пад дуды, бубны і іншыя народныя інструменты.

11 сакавіка, серада, Jack Club, вул. Няміга 12

Уваход 50 тыс. + бесплатны алкагольны ці безалкаголны напой на выбар (чэк-бар). Квіткі толькі на месцы.

Клуб адчынены з 18:30, пачатак пасьля 19:00.


Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Дзень Волі ў Таронта

21.03.2026 (13:15 - 18:00) 524 St Clarens Ave (524 St Clarens Ave)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ