Двухдзённы фестываль кулікоў у Тураве

25.05.2019 - 26.05.2019 06:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае

25-26 траўня грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіць VIII Фестываль кулікоў у старажытным Тураве. У праграме – чэмпіянат па фотабёрдынгу, бёрдвочынг, канцэрты і шмат забаваў.

Фестываль праводзіцца побач з унікальнай прыроднай тэрыторыяй – Тураўскім балоннем, якое мае статус Тэрыторыі, важнай для птушак міжнароднай значнасці, і з 2008 года абвешчана біялагічным заказнікам. Гэта адно з самых важных месцаў для гнездавання і адпачынку водна-балотных птушак падчас міграцыі ў Еўропе. Побач працуе першая ў Беларусі станцыя кальцавання птушак.

Удзел у фестывалі бясплатны.

Што будзе ў праграме?

З пятніцы па нядзелю на беразе Прыпяці будзе адкрыты кемпінг. Можна ўзяць намёт і спальнік, каб начаваць на ўлонні прыроды.

У абодва дні Фестываля кулікоў пройдуць экскурсіі па горадзе і на станцыю кальцавання, назіранні за птушкамі балоння з арнітолагамі, будзе працаваць фотазона, можна будзе паўдзельнічаць у цікавых спаборніцтвах.

Раніцай у суботу 25 траўня пройдзе чэмпіянат па фотабёрдынгу (хто здыме больш відаў за абмежаваны час) для ўсіх ахвочых. Рыхтуйце фотаапараты з добрым зумам!

Таксама ў гэты дзень вас чакаюць практычная лекцыя ад Цэнтра экалагічных рашэнняў пра асобны збор смецця, запуск паветраных змеяў на Замкавай гары, выступ ля вогнішча на беразе Прыпяці выдатнай паэткі Насты Кудасавай, а таксама Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым.

У нядзелю 26 траўня дадаткова адбудуцца фотавыставы “Стары Тураў”, “Палессе ў міжваенны час” С. Хохмана і “Прырода беларускі / She is nature” ад Цэнтра экалагічных рашэнняў ды праекта “Вэтландс”, які фінансуецца Глабальным экалагічным фондам і выконваецца Праграмай развіцця ААН сумесна з Мінпрыроды РБ. У нядзелю для гасцей будзе арганізаваны продаж сувеніраў, будуць праходзіць майстар-класы па вырабе гліняных кулікоў-свісцёлак і кулічкоў з паперы ды воўны, а таксама птушыных прынтоў на торбах. У праграме дня - выступы гуртоў, уключаючы зорак року AKUTE і “РЭХА”.

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ: “На Тураўскім балонні можна сустрэць 33 віды кулікоў! Мы спадзяемся, што на фестывалі разам з дзеткамі вы добра пабавіце час, а таксама навучыся распазнаваць хаця б найбольш яркіх кулікоў Беларусі. Тураў – горад, дзе мусіць пабываць кожны беларус хаця б раз у жыцці. Чаму не ў час фэсту?! Чакаем!”

Запрашаем усіх бацькоў з дзеткамі, турыстаў, аматараў прыроды і актыўнага адпачынку на Фестываль кулікоў у Тураве! Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8029-673-40-36 (Таццяна Яворская).


Вам можа быць цікава

Выстава «Стратыграфія Заслаўя» ў Заслаўі (16+)

18.07.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Выстава «Песня — душа народа» ў Мінску

11.09.2025 17:00 - 19.10.2025 19:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ