Двухдзённае падарожжа “Захавальнікі Ельні”

Выезд з Мінска 170 рублёў

Двухдзённае падарожжа ў адно з самых фантастычных месцаў Беларусі – балота Ельня. Пройдземся утоенымі сцежкамі: нашымі гідамі ў гэтыя выхадныя стануць мясцовыя захавальнікі Ельні, якія выраслі побач з балотам і добра ведаюць гэтыя мясціны. Запрашаем за новымі маршрутамі і дзіўнымі знаёмствамі!

У гэтым падарожжы мы ўбачым як паўночную, так і паўднёвую частку балота Ельня, пабываем як на вядомых, так і на цалкам схаваных ад вачэй маршрутах. Захавальнікі Ельні – Кася Казачонак з Міёрскага боку і Валерый Кавалёнак з Шаркаўшчынскага, правядуць да самых прыгожых мясцінах балот, пазнаёмяць з раслінамі, птушкамі і жывёламі, раскажуць пра сябе, сваё жыццё каля жывапіснага балота. Статус захавальніка прыроднай тэрыторыі прысвойваецца арганізацыяй АПБ (Ахова птушак бацькаўшчыны), а сама сетка такіх захавальнікаў па Беларусі адобрана і падтрымліваецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Гэта супольнасць актыўных мясцовых людзей, якія любяць свой край і гатовыя пацвердзіць гэта справай.

Кошт: 170 рублёў, для дзяцей 12-16 год – 160 рублёў

Ўключана ў кошт:

– начлег на турыстычнай базе (двух-і трохмясцовыя пакоі);

– харчаванне;

– наведванне маршрутаў у заказніках Ельня і Балота Мох;

– трансфер з Мінска і назад.

25-26 жніўня

Кошт: 170 рублёў, для дзяцей 12-16 год – 160 рублёў 

Падрабязней тут.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Сустрэча з Ігарам Шугалеевым у Рызе

29.07.2026 (18:45 - 20:00) Dabas muzejs (6 паверх) (Kr. Barona iela 4)

Фестываль водных ліхтарыкаў у мінскім батанічным садзе

31.07.2026 19:00 - 02.08.2026 23:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ