Дыскусія “Культура памяці і яе скульптурнае ўвасабленне ў гарадской прасторы”

14.09.2014 15:00 - 19:00 Мемарыяльны музей-майстэрня З. Азгура (вул. З. Азгура, 8) Бясплатнае

Пазбягаеце шумных вулічных урачыстасцяў на Дзень горада або шукаеце цікавы спосаб выказаць сваю неабыякавасць да Мінска? Ёсць альтэрнатыва! Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Мемарыяльны музей З. Азгура запрашаюць на пазнавальную і не менш відовішчную адкрытую дыскусію “Культура памяці і яе скульптурнае ўвасабленне ў гарадской прасторы”.

Усталяваныя апошнім часам у Беларусі помнікі сведчаць пра пэўнае пераасэнсаванне гістарычных і культурных каштоўнасцяў для краіны: акрамя звыклай ужо гарадской скульптуры з’явіўся мемарыял, прысвечаны знесенай Фары Вітаўта ў Гародні, помнік Альгерду ў Віцебску, пачалося стварэнне мемарыяльнага комплексу ў Трасцянцы,  шэраг жа помнікаў Леніну дэмантаваны або перанесены.

Як бачаць гэтую тэндэнцыю адмыслоўцы ў параўнанні, з адноаго боку, са звыклымі для Беларусі падыходамі да мемарыялізацыі гарадской прасторы, а з іншага – з актуальным досведам іншых краін? Якія мастацтвазнаўчыя, сацыяльна-культурныя канфлікты здараюцца вакол культуры памяці і як іх варта вырашаць? Што ўвогуле можна лічыць нашай культурай памяці і як яна ўтвараецца? Вось галоўныя пытанні сустрэчы.

У праграме:

1. Канстанцін Мужаў, скульптар, перформер, сябра Саюза дызайнераў Беларусі: “Сэнсы і сутнасць гарадской скульптуры. Ці магчымыя змены?”;

2. Зміцер Марозаў, практыкуючы гід, намеснік дырэктара ААТ “БелАграТрэвал”, магістр па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і турызме: “Турысты ў гарадах: адчужэнне памяці vs прыватызацыя памяці”;

3. Сцяпан Стурэйка, культурны антраполаг, выкладчык ЕГУ: “Сеткавыя манументы – ад назірання да ўдзелу”;

4. Алена Крэнь, культуролаг, старшы навуковы супрацоўнік Мемарыяльнага музея-майстэрні З. І. Азгура: “Музей у горадзе/Музей без горада: ці можна цяпер актуалізаваць спадчыну Заіра Азгура?”

Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя эксперты з ліку скульптараў, музейных супрацоўнікаў, адмыслоўцаў у пытаннях даследаванняў культуры памяці і мемарыяльных мясцінаў, аховы культурных каштоўнасцяў.

Як заўсёды, удзел у дыскусіі возьмуць аўтарытэтныя эксперты, сярод якіх скульптары, архітэктары, урбаністы і гісторыкі.

Дата: 14 верасня.

Месца: Мемарыяльны музей-майстэрня З. Азгура, вул. З. Азгура, 8.  Як дабрацца.

Пачатак: 15:00.

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Дыскусія "Мастацтва паміж культурамі" ў Варшаве

15.10.2025 (19:00 - 21:00) галерэя "Picture Doc" у студыі "Duży Pokój" (ul. Warecka 4/6)

Лекцыя «Жывая традыцыя народнага строя» ў Мінску

16.10.2025 (18:00 - 20:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

"Мова Нанова" з Ігарам Куліковым у Рызе

18.10.2025 (13:00 - 16:00) (E. Smiļģa iela 46-315 (уваход з боку вуліцы Smiļģa))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ