Дыскусія пра сучасную адукацыю ў Вільні афлайн і анлайн

10.02.2022 17:00 - 19:00 ЕГУ (Savicaus 17) Бясплатнае

10 лютага ў Вільні а 17:00 паводле мясцовага часу адбудзецца экспертная афлайн дыскусія на тэму «Пасля савецкай сістэмы адукацыі: як прасоўваць альтэрнатывы?».



Дата: 10 лютага

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: вучэбны корпус ЕГУ, аўд. 110, Savicaus 17, Вільня

Мерапрыемства арганізуецца офісам Святланы Ціханоўскай сумесна з платформай беларускай экспертнай супольнасці «Банк Ідэй» на пляцоўцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Падчас дыскусіі ўдзельнікі даведаюцца пра літоўскі досвед, а таксама разам з экспертамі абмяркуюць аптымальныя стратэгіі і тактыкі рэфармавання вышэйшай і сярэдняй школы.

На сустрэчы выступяць эксперты з Літвы:

Рычардас Алішаўскас, начальнік аддзела Міністэрства адукацыі і навукі Літвы;

Эгле Пранцкунене, кансультантка па адукацыі, даследчыца, педагог.

Вядучымі сустрэчы будуць:

Кацярына Пытлева, журналістка, праграмная дырэктарка «Маланка Медыя»;

Таццяна Шчытцова, доктарка філасофскіх навук, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.

Для ўдзелу запоўніце форму рэгістрацыі па спасылцы

Таксама на YouTube-канале «Банк ідэй» будзе даступная анлайн-трансляцыя мерапрыемства.


Вам можа быць цікава

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Восеньскі салон у Мінску

18.09.2026 19:00 - 18.10.2026 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Экскурсія па Беластоку верасня 1939-га

20.09.2026 (11:00 - 13:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ