ПАДЗЕЯ ДНЯ: Дыскусія-прэзентацыя адноўленай партытуры оперы Канстанціна Горскага «Маргер» у Варшаве

26.04.2023 17:00 - 19:00 сядзіба Польскага музычнага выдавецтва (ul. Fredry 8) Бясплатнае

У сераду, 26 красавіка, у Варшаве адбудзецца дыскусія, датычная аднаўленай партытуры оперы Канстанціна Горскага «Маргер». Партытуру аднавіў экс-дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Іван Касцяхін.




Дата: 26 красавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: сядзіба Польскага музычнага выдавецтва, ul. Fredry 8, Варшава 


Арыгінальная партытура «Маргера», створанага ў 1905 годзе ў Харкаве (Украіна), дзе Горскі жыў і працаваў шмат гадоў, была знішчана падчас Другой сусветнай вайны — ад яе застаўся толькі цудам ацалелы клавір (перакладанне для спеваў з фартэпіяна).

Эпічна-драматычная опера з’явілася на сцэне толькі аднойчы ў Познані, у 1927 годзе, ужо пасля смерці кампазітара.

Знаўцы рэдкай музыкі шкадавалі, што гэты твор, зняволены ў пастцы старонак фартэпіяннага скарачэння, немагчыма пачуць у выкананні поўнага аркестру. Рэканструкцыя поўнай партытуры вяртае гледачам адзін з еўрапейскіх оперных шэдэўраў.

У сустрэчы возьмуць удзел Прэзес Польскага Саюза кампазітараў Мечыслаў Комінэк, стваральнік Музычнага таварыства імя Горскага Гжэгаж Сэрочыньскі і аўтар поўнай аркестравай транскрыпцыі оперы, дырыжор Іван Касцяхін.

Беларускія артысты выканаюць некалькі арый з оперы пад акампанемент маэстра Івана Касцяхіна.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ