Дыскусія «Як працаваць з памяццю ў прасторы выставы?»

08.11.2018 19:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр-т Незалежнасцi 37А) Бясплатнае

8 лістапада
19:00
«Як працаваць з памяццю ў прасторы выставы?»
artist talk і адкрытая дыскусія 

Вымаўляючы слова «памяць» мы маем на ўвазе нешта блізкае, зразумелае, але адначасова цьмянае і расплывістае. Ці з’яўляецца праўдай тое, што мы памятаем? І ці роўная памяць гісторыі? Чаму памяць практычна аніяк не звязана з мінулым? І галоўнае, чаму яна настолькі важная ў пераломныя моманты гісторыі – пра гэта пойдзе гаворка ў гутарцы ўкраінскай куратаркі і даследчыцы культуры Асі Цысар.

Падчас першай часткі гутаркі на прыкладзе сучаснай культурнай сітуацыі ва Украіне, а таксама сваёй працы з тэмамі дэкамунізацыі, найноўшай украінскай гісторыі і памяці ў прасторы горада Ася распавядзе пра розныя аспекты працы з тэмай памяці ў грамадстве, стратэгіі працы з кантэкстам горада, а таксама пра выкарыстанне гэтых прыёмаў падчас канструявання прасторы выставы,

Другая частка сустрэчы будзе ўяўляць сабой адкрытую дыскусію аб падаванні памяці пра ключавыя падзеі найноўшай гісторыі Беларусі мастакамі і мастачкамі выставачнага праекта ZBOR In Progress. Разам з Асяй спікеркай выступіць арт-дырэктарка галерэі сучаснага мастацтва «Ў» Ганна Чыстасердава.

Ася Цысар – куратарка і даследчыца, заканчвае дысертацыю аб праблеме памяці ў прасторы постсавецкіх гарадоў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Сузаснавальніца і куратарка выставачных праектаў у даследчым згуртаванні «Buro 90». Жыве і працуе ў Харкаве, Украіна.

Ганна Чыстасердава – арт-дырэктарка галерэі сучаснага мастацтва «Ў»

Дадзенае мерапрыемства адбудзецца ў межах міжнароднай платформы “АРТ ПРОСПЕКТ”, праграмы мастацкіх рэзідэнцый для мастакоў з 10 постсавецкіх краін.


Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Ягор Забелаў у Берліне

08.12.2025 (20:30 - 22:00) PANDA Platforma (Knaackstraße 97)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

17.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Калякалядны Вольскі ў Беластоку

19.12.2025 (19:00 - 21:00) Balance klub (Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ