Дыскутуем у Мастах: “Ад ідэі да падзеі: як зладзіць фестываль, цікавы кожнаму?”

13.12.2018 18:30 - 18:30 Кавярня “Сабрына” (г. Масты, вул. Леніна, 8) Уваход вольны

Беларусь багатая на гарады і мястэчкі. Усе яны маюць свае цікавосткі і адметнасці , тое, чаго няма ў сталіцы і дзеля чаго там варта жыць і наведваць. Дык як стварыць пазітыўны вобраз свайго роднага горада і ператварыць яго з правінцыі ў не менш чым культурную сталіцу? Як зладзіць падзею, якая збярэ не толькі гараджан, але і гасцей з іншых гарадоў і краін? Што трэба зрабіць, каб культурніцкае жыццё зрабілася насычаным, а людзі — зацікаўленымі?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” выпраўляецца ў горад Масты і запрашае мастаўчан разам высветліць, што цікавіць жыхароў і гасцей горада, падчас адмысловага ток-шоў “Ад ідэі да падзеі: як зладзіць фестываль, цікавы кожнаму?”

Сваім практычным і паспяховым досведам падзеляцца запрошаныя госці:

Вольга Маханенка (Лепель)  — менеджар праектаў па стварэнні турыстычных брэндаў Лепельшчыны, арганізатар фестывалю “У госці да Лепельскага цмока”;

 Зміцер Назараў (Брэст)  — культурніцкі менеджар, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Брэсцкім рэгіёне.

Музычны госць:

Алесь Лютыч (гурт B:N:)

Запрашаем усіх неабыякавых і зацікаўленых! Нам важнае меркаванне кожнага!

13 снежня

18.30

Кавярня “Сабрына”

Уваход вольны

Інфалінія +375293139860, razam@budzma.org

Падзея ў Вконтакте і Facebook


Вам можа быць цікава

Спектакль "Тытанавая ведзьма" ў Віцебску

06.02.2026 (19:00 - 21:00) Тэатр імя Якуба Коласа (вул.Замкавая, д. 2)

Dzieciuki і Kurwadzikі ў Беластоку

06.02.2026 (19:00 - 22:00) Balance Club (ul. Ireny Białówny 9/1)

Сустрэча з Яўгенам Гуцалавым у Кракаве

08.02.2026 (17:00 - 19:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ