Пелька, бздзюха, лабазда: ці ведаеце значэнне рэгіянальных беларускіх словаў? Моўны тэст ад «Будзьма!»

Амаль у кожнай беларускай вёсцы знойдзецца такое трапнае слоўца, што хочацца занатаваць для сябе і нашчадкаў. Раней па словах можна было пазнаць, адкуль чалавек і як ён называе штодзённыя рэчы. Сёння гэта выглядае, як раскоша, бо размаўляючы па-беларуску, ледзь не кожны імкнецца вымаўляць словы па-літаратурнаму. Але ж і дарма! Давайце кінем вокам на прыгажосць рэгіянальнай лексікі.