• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы

“Дзень актыўнасці” са стрыт-групай “Сігнал” да праекта “Стрыт-арт утопія”,

Пачатак: 10.11 (13:00)
Канец: 10.11 (18:00)
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
(Мінск, пр. Незалежнасці, 47)
Кошт: 20 000
Google

10 лістапада 2012 года з 13.00 да 18.00 ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца “Дзень актыўнасці” са стрыт-групай “Сігнал” да праекта “Стрыт-арт утопія”, пры генеральнай падтрымцы кампаніі VELCOM.

 10 лістапада Музей прадставіць удзельнікам праекту “Музейны лабірынт” а таксама ўсім жадаючым атмасферу вулічнага мастацтва. Наведвальнікі не толькі даведаюцца, што такое стрыт-арт з іх рознымі тэхнікамі (стэнсілы, постэры, графіці, інсталяцыі) і пабачаць найбольш вядомых беларускіх вулічных мастакоў, але і самі змогуць адчуць сябе вулічнымі творцамі, слухаючы майстар-классы і размалёўваючы розныя канструкцыі. Таксама госці Музея стануць саўдзельнікамі ўрачыстага ўзнагарождання і закрыцця праекту “Стрыт-арт утопія”, падчас якога будзе прадстаўлена выстаўка жывапісных работ і фота-калажаў конкурсу. Гасцям Музея будзе прапанаваны выбар паміж сучасным, няўлоўна фантастычным і захапляючым мастацтвам стрыт-арту і больш традыцыйным баўленнем часу разам з дзецьмі як паказ беларускіх і сусветных анімацыйных фільмаў, лялечная батлейка “Казка чатырох чараўніц” па матывах твора У.Караткевіча “Калыска чатырох чараўнiц” тэатра “Дом сонца”, а таксама творчая сустрэча з мастаком Валерыем Славуком да выставы “Нячысцікі. Намаляваў Славук”.

У праграме:

Майстар-клас па стрыт-арту (вулічнаму мастацтву) ад групы “Signal”да праекту “Стрыт-арт утопія”:

Урачыстае ўзнагарожданне і закрыццё праекту “Стрыт-арт утопія”, пад час якога будзе прадстаўлена выстаўка жывапісных работ і фота-калажаў конкурсу.  (13.00-14.00)

Мы прапанавалі мастакам памарыць, якім маглі б быць мінскія будынкі пры іх, мастакоў, удзеле. Удзельнікі акцыі з дапамогай графічнага рэдактара размяшчалі свае ідэі  ў мінскай гарадской прасторы. Умовай было натуральна палепшыць гарадскую прастору, ставячыся да горада адказна. Таксама і наведвальнік Музея змогуць у гэты дзень намаляваць на фатаздымках сваё бачанне  сучаснай архітэктуры горада Мінска.

Кінапаказ і абмеркаванне мастацкага фільма “Выхад праз сувенірную лаўку” аб творчасці самага вядомага ў свеце вулічнага мастака з Англіі Banksy. (14.00-16.00)

А таксама паказ 3-4 кароткаметражных фільмаў пра некалькіх розных тэхнік і накірункаў стрыт-арту. Паміж стужкамі будзе наладжанае абмеркаванне пабачанага.

Майстар-клас па стварэнню трафарэтнага графіці. (14.00-15.00)
Ролікі акцый вулічных мастакоў Беларусі. (15.00-17.00)

Падчас імпрэзы некалькі вулічных мастакоў будуць маляваць у Музеі на спецыяльнай канструкцыі, імітуючы дзеянні на вуліцы. Гледачы таксама змогуць паспрабаваць сябе ў ролі вулічных творцаў. Мэта: прымусіць задумацца на тэму, што такое мастацтва стрыт-арту, і ці патрэбна яно гораду.

Майстар-клас па вінілавых цацках. (13.00-15.00)

Прамая магчымасць  непасрэдна адчуць сябе лялячным мастаком і размаляваць цацкі. А таксама пабачыць выстаўку гатовых арыгінальных працаў, стыль якіх займеў сусветную вядомасць.

Паказ беларускіх і сусветных анімацыйных фільмаў. (13.00-17.00)

Наш невялікі па часе паказ дасць магчымасць гледачам зазірнуць у гэты дзіўны і для многіх да гэтага часу нябачны свет. Мы прадставім некалькі незвычайных па тэхніцы, эксперыментальных, анімацыйных работ, якія не толькі прыцягнуць увагу гледача бясспрэчным майстэрствам іх стваральнікаў, але і прымусяць іх паразважаць над няпростымі філасофскім пытаннямі.

Творчая сустрэча з мастаком Валерыем Славуком да выставы “Нячысцікі. Намаляваў Славук” да праекта “Музейны лабірынт”. (16.00-17.00)

Пад час творчай сустрэчы наведвальнікі маюць унікальную магмымасць пазнаёміцца з новай тэхналогіяй, новымі методыкамі і аўтарскімі напрацоўкамі мастака. А таксама даведацца, дзе і калі аўтар у сваёй творчасці спаткаў і пасябраваў з нячысцікамі і хто яго любімы міфалагічны герой.

Тэатр “Дом сонца”. Лялечная батлейка “Казка чатырох чараўніц” па матывах твора У.Караткевіча “Калыска чатырох чараўнiц”.  (15.00-16.00)

ДОМ СОНЦА праводзіць дабрачынныя майстар-класы, сустрэчы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Наведвальнікі змогуць адчуць мастацкую атмасферу часоў Радзівілаў, Сапегаў, Тызенгаўзаў і Агінскіх, дзе маленькія наведвальнікі даведаюцца, наколькі цяжка быць казачным героем і што для гэтага патрэбна зрабіць.

Уваход – 20.000 руб.

288-24-68 – аддзел выстаў

www.modernartmuseum.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип