Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы

03.09.2022 - 04.09.2022 14:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

3 і 4 верасня ў Добрушы — Дзень беларускага пісьменства.



Дата: 3 і 4 верасня

Час: з 14.00

Месца: Добруш


Урачыстая цырымонія адкрыцця свята пачнецца а 14-й на галоўнай сцэне цэнтральнай плошчы. Падчас адкрыцця адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія». Сёлета на конкурс было пададзена 68 твораў у 7 намінацыях.

У скверы на праспекце Міру госці свята пабываюць на тэматычных літаратурных падворках. Свае творчыя праекты прэзентуе Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Тут жа на рамесных радах «Ад спадчыны да сучаснасці» можна будзе ўбачыць унікальныя аўтэнтычныя вырабы.

Гасцей свята запросяць наведаць выстаўку рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Газетны бульвар», пляцоўку «Гісторыя друку Гомельшчыны».

На вул. Князя Паскевіча разгорнуцца гандлёвыя рады, выстаўка-прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу, «Паштовы павільён», маладзёжная пляцоўка. У скверы будзе працаваць дзіцячая інтэрактыўная зона.

У дні свята пройдуць таксама традыцыйны міжнародны фестываль «Славянскія літаратурныя дажынкі», уручэнне абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага, рэгіянальнае свята духавых аркестраў «Фанфары Гомельшчыны», фестываль футбола памяці Уладзіміра Рыжанкова, персанальная выстава ганаровага грамадзяніна Добруша, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Пракапцова.

Навучэнцы і выкладчыкі Гомельскага мастацкага каледжа прэзентуюць творчы праект «Добруш вачамі мастакоў».


Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Саша Філіпенка ў Лондане

17.01.2026 (19:00 - 20:00) Arc Space London (13 Tottenham Mews)

СамШазам у Варшаве

28.01.2026 19:00 - 29.01.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ