Дзень роднай мовы ў Гданьску

21.02.2025 18:00 - 22:00 ECS і MARA HUB (Гданьск) Бясплатнае



У пятніцу, 21 лютага, БКТ «Хатка», MARA HUB і Моўны клуб Труймяста ладзяць у Гданьску грандыёзны Дзень роднай мовы.






Вось які расклад:


 У 18:00 ад Europejskie Centrum Solidarności у бок MARA HUB (Сопат, вул. Мальчэўскага, 21) стартуе Спеўны Бус!


 Толькі 50 месцаў і толькі самыя найлепшыя беларускія песні, якія ведае кожны. Квіток каштуе 0 (НУЛЬ!) златувак, бус будзе гучны і супервясёлы!

 18:45 Прывітальнае слова ад арганізатараў

 19:00 Прэзентацыя кнігі «Як гавораць беларусы», якую правядзе аўтар

 20:00 Перапынак на каву, гарбату і кірмаш

 20:30 Штогадовая дыктоўка

 21:00 Працяг кірмашу, сяброўскія размовы і прыемная музыка


Незалежна ад узроўню валодання беларускім словам кожны ўдзельнік атрымае шмат пазітыўных эмоцый.

Стартуюць у 18:00 ад ECS, а дзверы MARA HUB будуць адчыненыя ад 18:30.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Спас у Суле

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ