Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 - 30.08.2026 18:00 - 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4) галерэя «Цэнтр»
У сераду, 8 ліпеня, у галерэі мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адкрываецца выстава керамікі і фота «Ад роднае зямлі...»

«Родная зямля» ў экспазіцыі адлюстравана ў розных увасабленнях: прыгажосць ландшафтаў (у фотаздымках), вернасць традыцыям (ганчарны посуд) і матэрыял для творчасці (гліна і тэхналогіі яе апрацоўкі, асаблівасці керамічнага дэкору і паліваў).

На выставе глядач зможа захапіцца прыгажосцю агністых жывых колераў тэракоты, эффектнымі варыцыямі лакальных спосабаў «абвару», бляскам і градыентнымі пераходамі адценняў паліў. Гэтыя ж колеры і фактуры паўтараюцца ў фатаграфіях беларускіх краявідаў.

Творчы сінтэз з керамічнымі вырабамі ўтвараюць здымкі фатографа Сяргея Калтовіча.

Сяргей Уладзіміравіч Калтовіч (1961–2022) — фатограф, рэстаўратар, член Беларускага саюза дызайнераў.

Экспанаты з сваіх фондаў на выставе прадставілі музей гісторыі Клеччыны і Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей, мінскі каледж мастацтваў, удзельнікі студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Скарбонка» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёну, а таксама майстры з Дзяржынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Працуе выстава па 30 жніўня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Спас у Суле

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ