Дзень усіх закаханых у Дукоры

12.02.2023 12:00 - 17:00 Дукорскі маёнтак, (вул. Школьная, 12) 20 рублёў

У нядзелю, 12 лютага, у Дукорскім маёнтку — Дзень усіх закаханых!



Дата: 12 лютага

Час: з 12.00 да 17.00 (час мясцовы)

Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл. 


Вось якая будзе праграма:

12.00 — экскурсія па гісторыі маёнтка;

12.30 — інтэрактыўная імпрэза «Закаханая нявеста» (галоўная плошча);

13.00 — лекцыя-квіз «Шлюбныя і любоўныя стасункі на тэрыторыі Беларусі: са старажытных часоў да нашых дзён» і памятныя падарункі пераможцам квіза! (музей, першы паверх);

13.30 — тэматычны лучны цір «Цір купідона» (ваярскі лагер);

14.00 — бясплатны майстар-клас па роспісе пернікаў-валянцінак (Карчма);

14.30 — бясплатны майстар-клас па збіранні букетаў з лаванды (Карчма);

15.00 — рамантычная музыка ў скрыпічным выкананні (Карчма);

15.30 — спальванне «Сэрца развітання» (галоўная плошча). На працягу дня можна будзе пакідаць у адмысловым месцы каля «Сэрца развітання» розныя рэчы, што сімвалізуюць мінулыя адносіны, тое, з чым хочацца развітацца, каб будаваць новае ў сваім жыцці. Вось тыя рэчы ўрачыста спаляць!

15.40 — экскурсія па рамесных майстэрнях (збор на галоўнай плошчы).


З 11.00 да 13.00, а таксама з 14.00 да 16.00 можна будзе паглядзець фільмы пра любоў і каханне (музей, першы паверх)!


Квіткі: дарослыя — 20 рублёў, дзеці ад 7 гадоў — 10 рублёў, а да 7 гадкоў — бясплатна. (А для падпісчыкаў сацсетак Дукорскага маёнтка — зніжка 10%.)


Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.





Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Прэзентацыя Чырвонай кнігі ў Мінску

07.05.2026 (18:00 - 20:00) ФАРМДОМ (вул. Валгаградская, 4/1 (3 паверх))

Palina ў Парыжы

08.05.2026 (20:30 - 22:30) Café de Paris (158 rue Oberkampf)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ