Дзень Волі ў Беластоку

25.03.2023 13:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

Беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы і Беларуская дыяспара ў Беластоку арганізуюць святкаванні 105-х угодкаў Акту 25 Сакавіка 1918 г. Дзень Волі адзначаецца беларусамі ўжо звыш стагоддзя і яднае нас усіх ідэя незалежнай, беларускай дзяржавы.


Дата: 25 сакавіка

Час: пачатак 13:00 (час мясцовы)

Праграма святкавання (субота 25.03.2023 г.)

13.00 —13.30

Ускладанне кветак арганізатарамі перад Следчым арыштам у Беластоку пры памятнай табліцы ад вуліцы Каперніка, ушаноўваючы памяць Макара Краўцова, аўтара гімну Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які паводле гісторыкаў быў закатаваны савецкімі карнікамі ў падвалах беластоцкай турмы.

14.00 — 15.00 

Святочная акцыя з нагоды Дня Волі, 105-ай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі на Рынку Касцюшкі перад помнікам Пілсудскаму

15.30 — 17.30 

Канцэрт з нагоды Дня Волі Wschodnioeuropejska Akademia Nauk Stosowanych WANS раней Wyższa Szkoła Finansów i Zarządzania — ul.Ciepła 40 

Пасланне ад Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі — Івонкі Сурвіллы 

Традыцыйная і ўзнёслая хвіліна святкавання, уручэнне букетаў бел-чырвона-белых кветак, як падзяка заслужаным асобам і ўстановам.

Канцэртная частка святкавання:

Выступ знакамітага беластоцкага барда, опернага спявака, мастака Алега Кабзара 

Выступ сямейнага гурта «Бартосікі»: Зміцер Бартосік — гітара, вакал, аўтар песень; Тацяна Карпіловіч — баян; Юстына Карпіловіч — гітара, вакал, аўтарка песень; Геральд Бартосік — вакал.

Завяршэнне святкавання: 

Супольнае спяванне гімну «Магутны Божа». 

У праграме могуць быць змены ў сувязі з абставінамі незалежнымі ад арганізатараў.


Вам можа быць цікава

Дзiма Нарышкін у Вільні

16.10.2025 (20:00 - 22:00) Line Up (Geležinkelio str. 6)

Ганна Комар у Лондане

17.10.2025 (19:15 - 21:15) The Pit (Barbican Centre, Silk Street)

Сямейныя выходныя ў Суле

18.10.2025 14:00 - 19.10.2025 18:00 (Парк гісторыі Сула)

Palina ў Вільні

28.10.2025 (20:00 - 22:30) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ