Анлайн-спектакль «Чароўны тэатр Ларысы Геніюш»

13.09.2026 15:00 - 17:00 ютуб-канал Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Бясплатнае
У нядзелю, 13 верасня, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на тэатралізаваную анлайн-сустрэчу «Чароўны тэатр Ларысы Геніюш».

А што, калі аднойчы вы апынецеся ў чароўным тэатры, дзе жывуць каварная Варона, падступны Змей, Муха-мутант і Ваўкалак? Яны хочуць напалохаць герояў і прымусіць іх служыць сабе. Здаецца, паратунку няма... Але сапраўдныя цуды здараюцца тады, калі верыш у свае сілы, не губляеш адвагі і не здаешся.

Спектакль створаны паводле вершаў Ларысы Геніюш, якія яна пісала для сваіх унукаў Міхася і Алеся.

Вы сустрэнецеся з аўтарамі і ўдзельнікамі спектакля Аленай Баяравай і Васілём Дранько-Майсюком. Будзе цікава і дзецям, і дарослым!

Удзел вольны. Пільнуйце стрым на ютуб-канале Асацыяцыі па спасылцы.

Дата і час: 13 верасня ў 15.00 (час па Н’ю-Ёрку, гэта 12:00 па Сан-Францыска і 21.00 па Варшаве)

 


Вам можа быць цікава

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

05.09.2026 19:00 - 17.09.2026 19:00 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Выстава плакатаў «Si Vis Pacem Para Bellum» у Вільні

08.09.2026 11:00 - 13.09.2026 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ