«Джазавыя вечары» ў Мінску – юбілейны сезон!

10.06.2017 20:00 - 20:00 Канцэртная пляцоўка ля Ратушы (Плошча Свабоды) Уваход вольны

10, 17 і 24 чэрвеня ў Мінску каля Ратушы адбудуцца канцэрты пятага сезону праекта «Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ», на якіх выступяць музыкі з ЗША, Нідэрландаў, Францыі, Чылі, Туніса, Туркменістану і Беларусі. Пачатак мерапрыемстваў у 20:00, уваход вольны .

Стартаваўшы ў 2013 годзе, «Джазавыя вечары» хутка сталі адным з улюбёных мерапрыемстваў мінчан. Удзел лепшых музыкаў з розных краін і асаблівая атмасфера летняга горада забяспечылі кожнаму выступу шматтысячны аншлаг. Менавіта «Джазавыя вечары» падарылі Мінску фармат штотыднёвых канцэртаў на вольным паветры ў цэнтры сталіцы.

У праграме пятага сезону вакальныя і інструментальныя выступы розных стыляў і напрамкаў: этна-джаз, класічны джаз, свінг, арыентал-джаз, ф’южан, джаз-фанк, джаз-соўл, модэрн-джаз, мэйнстрым, рытм-энд-блюз, кантэмпарары і іншых. Арганізатарамі мерапрыемства ў гэтым годзе выступаюць Мінгарвыканкам і канцэртная агенцыя «4А-Івэнт». Генеральны партнёр фестывалю – ААТ «Банк БелВЭБ».

10 чэрвеня  зоркай вечару будзе знакаміты Скот Хэндэрсан (ЗША), уладальнік тытулаў «Джазавы гітарыст №1» (па версіі часопіса Guitar World) і «Лепшы джазавы гітарыст» (па версіі Guitar Player). Ён выступіць у суправаджэнні французскіх музыкаў Арчыбальда Лаганьера (бас) і Рамана Лабайе (бубны). Таксама на сцэну выйдуць: спявак і мультыінструменталіст Харысан Янг (ЗША/Нідэрланды), этна-джазавы дуэт Agata (Беларусь), VIP-jazz Андрэя Славінскага.

Праграма канцэртаў 17 і 24 чэрвеня тут і тут.


Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Мясніковай «Доўгая ноч» у Празе

24.04.2025 19:00 - 15.05.2025 22:00 кватэрная галерэя «Vítězná 15» (Vítězná 419/15)

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

tochka K у Варшаве

22.05.2025 (20:30 - 22:00) галерэя «Septem of Swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ