Экскурсіі па выставе Юдэля Пэна ў Гродне

16.04.2023 12:00 - 17:00 музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16) 7 рублёў

У нядзелю, 16 красавіка, музей гісторыі рэлігіі ладзіць адразу дзве файныя экскурсіі па файнай жа выставе Юдэля Пэна, якая зараз ідзе ў музеі.



Дата: 16 красавіка

Час: 12.00 і 15.00

Месца: музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, Гродна


На выставе можна пабачыць партрэты пэндзля Юдэля Пэна з фондаў Віцебскага мастацкага музея. Сярод мадэляў мастака ёсць жанчыны розных узростаў і рознай сацыяльнай прыналежнасці. ⠀

Акрамя партрэтаў, ёсць тут і прыклады гарадскога пейзажа, і жанравага жывапісу, якія паказваюць паўсядзённае і рэлігійнае жыццё яўрэйскай супольнасці.

Падчас экскурсіі даведаецеся процьму цікавостак пра жыццё мастака ды пра кожную яго працу. Напрыклад, чаму Юдэль пачынаў пісаць партрэты з вачэй. ⠀

Вядзе экскурсію супергід Андрэй Ціхаміраў!

Кошт — 7 рублёў. Запісвайцеся праз дырэкт музейнага інстаграма альбо па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Girls Fuck Up Night у Варшаве

24.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ