Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 - 06.07.2026 17:00 - 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20) Бясплатнае
У сераду, 3 чэрвеня, у Мастацкім музеі адкрываецца выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака».

Барыс Аракчэеў – прызнаны майстар рэалістычнага мастацтва, чый жывапіс стаў неад’емнай часткай беларускага выяўленчага мастацтва другой паловы XX стагоддзя.

Спадчына мастака ўключае буйныя праграмныя сюжэтна-тэматычныя карціны, шматлікія пейзажы, вытанчаныя кветкавыя нацюрморты.

На юбілейнай выставе будуць экспанавацца творы жывапісу і графікі са збору Нацыянальнага мастацкага музея, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Беларускага саюза мастакоў і калекцыі сям’і мастака.

Звярніце ўвагу: выстава адкрыецца ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20), а працаваць будзе ў выставачным корпусе (К. Маркса, 24, чацвёрты паверх).

Выстава працуе па 6 ліпеня.



Вам можа быць цікава

Chornabrova ў Познані

30.05.2026 (19:00 - 22:00) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Юрый Міроненка» ў Мінску

03.06.2026 (18:00 - 19:30) Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД) (Крапоткіна, 44)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ