Анлайн-варкшоп «Жывая Беларусь — гэта мы і нашы дзеянні»

23.06.2026 19:00 - 21:00 (Zoom) Бясплатнае
У аўторак, 23 чэрвеня, «Нацыя лідараў» запрашае на анлайн-варкшоп Дар’і Красоўскай «Жывая Беларусь — гэта мы і нашы дзеянні».

  • Чаму іншым так складана зразумець, што такое быць беларускай/беларусам?

  • Вы адчуваеце, што мы не падобныя да суседзяў, але не ведаеце, як патлумачыць гэта сваёй сяброўцы з Расеі ці суседу-паляку?

  • Дзе знайсці веды, факты і ўпэўненасць распавядаць пра сябе і пра Беларусь спакойна і пераканаўча?

Прапануюць знайсці трывалыя гістарычныя арыенціры і навучыцца аргументавана абараняць сваю ідэнтычнасць.

Сустрэчу правядзе Дар’я Красоўская, выкладчыца гісторыі і грамадазнаўства з 10-гадовым досведам.

Разам са спадарыняй Дар’яй вы:

  • пагаворыце пра тое, хто «мы» такія і што для нас сёння значыць быць беларусамі,

  • пашукаеце гістарычныя аргументы і факты, якія дапамагаюць лепш разумець Беларусь,

  • створыце ўласную «мапу Беларусі» праз асабістыя гісторыі і месцы сілы,

  • убачыце, як вашы штодзённыя дзеянні становяцца часткай агульнай гісторыі і супольнай будучыні краіны.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дата: 23 чэрвеня 

Час: 19:00 (час мінскі, гэта 18.00 па Варшаве і 19.00 па Вільні)


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Квіз «Red Hot Chilli Peppa» ў Вільні

20.06.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Сямейны фестываль «Вакол свету Букідс» у Мінску

20.06.2026 (17:00 - 19:00) Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ