У чацвер, 10 верасня, у музеі Якуба Коласа адбудзецца аўтарская экскурсія Васіліны Міцкевіч «Сны Якуба Коласа».
Вас запрашаюць туды, куды звычайна не пускаюць — у асабістую прастору народнага паэта.
Аўтарская экскурсія ў спальны пакой Якуба Коласа — гэта рэдкая магчымасць пачуць жывыя гісторыі ад чалавека, які ведае гэты пакой не па дакументах, а па сямейных успамінах.
Праўнучка класіка правядзе вас пакойчыкам, дзе Колас адпачываў, думаў, нараджаў радкі, што сталі класікай.
Вы даведаецеся, што снілася Якубу Коласу ў ягоным «мірным прытулку». Будзе не стандартная лекцыя, а цёплая сямейная размова — з дэталямі, усмешкамі і нечаканымі адкрыццямі.
Але на гэтым сустрэча з таямніцай не скончыцца.
Вас чакае майстар-клас па стварэнні лялькі «Дзень i ноч», якая сiмвалiзуе гармонiю i кантраст у нашым свеце, дапамагае, па павер’i продкаў, вярнуць здаровы сон i парадак у жыццi.
Удзел — 25 рублёў. Усе матэрыялы дадуць. Рэгіструйцеся па спасылцы.